Прынясенне ўрачыстай клятвы студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Мытная справа», – хвалюючы і важны рытуал не толькі для рабят, але і ўсяго ўніверсітэта. У прыгожай урачыстай абстаноўцы купалаўцы клянуцца абараняць інтарэсы Рэспублікі Беларусь.
Цырымонія прынясення клятвы адбудзецца 6 кастрычніка ў 10 гадзін на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга. 31 студэнт 2 курса вымавіць запаветныя словы і атрымае права насіць форму. Павітаць рабят і падтрымаць іх у гэты важны дзень прыйдзе начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Аляксандр Піхун.
Пасля заканчэння цырымоніі адбудзецца дыялогавая пляцоўка, дзе спікерам выступіць Аляксандр Піхун. Будучыя мытнікі змогуць задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.
ШТО? Урачыстая цырымонія прынясення клятвы.
ДЗЕ? Плошча ўніверсітэцкага флага.
КАЛІ? 6 кастрычніка а 10.00.