На кафедры журналістыкі з 8 кастрычніка пачынае працу студыя юнага журналіста "Медыя-STARt". Выкладчыкі кафедры журналістыкі дапамогуць абітурыентам падрыхтавацца да ўступных іспытаў на спецыяльнасць “Журналістыка”. Заняткі ў студыі будуць праходзіць па суботах у анлайн і афлайн фармаце.
Пры паступленні на спецыяльнасць "Журналістыка" абітурыентам неабходна прадаставіць атэстат і два сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання (рускую або беларускую мову, гісторыя Беларусі), а таксама вытрымаць уступны іспыт "Творчасць". А яно штогод праходзіць у два этапы: на першым абітурыенты пішуць сачыненне-эсэ, на другім праходзяць сумоўе. Падчас заняткаў у студыі юнага журналіста “Медыя-STARt” абітурыенты падрыхтуюцца да напісання эсэ, навучацца спраўляцца з хваляваннем падчас сумоўя, пашыраць кругагляд, даведаюцца больш пра гісторыю і сучаснасць традыцыйных і новых медыяў, акунуцца ў атмасферу студэнцтва.
Запісацца на заняткі можна па спасылцы рэгістрацыя ці па тэлефонах:
МТС: +375 (29) 584 55 84 (Viber, Telegram, WhatsApp)
А1: +375 (44) 584 45 84 (Viber, Telegram, WhatsApp)
Кантактная асоба - Святлана Гендрыкаўна Хвясько.
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках:
Instagram: @kafedra.journ