Кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку актыўна выкарыстоўвае практыка-арыентаваны падыход у навучанні спецыялістаў.
У адпаведнасці з новымі патрабаваннямі Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку эфектыўна спалучае фундаментальнасць адукацыі і практыка-арыентаваны падыход з мэтай удасканалення адукацыйнага працэсу і задавальнення патрэбнасці рэальнага сектара эканомікі.
Вядучы спецыяліст кафедры ў галіне падаткаабкладання, старшы выкладчык Лідзія Сямашка правяла практыка-арыентаваныя заняткі са студэнтамі спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" дзённай формы навучання па дысцыпліне "Падаткі і падатковая сістэма РБ".
Заняткі былі праведзены на базе інспекцый Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці і Ленінскім раёне Гродна, тэмы лекцыйных заняткаў: "Падатковая сістэма Рэспублікі Беларусь", "Падатковы кантроль у Рэспубліцы Беларусь". Студэнты азнаёміліся з работай цэнтра абслугоўвання плацельшчыкаў, створанага на базе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ленінскім раёне Гродна, музеем падатковай службы, дзе пакінулі памятныя запісы ў Кнізе ганаровых наведвальнікаў, азнаёміліся са структурай падатковых інспекцый вобласці і Рэспублікі Беларусь, напрамках работы ўпраўленняў і аддзелаў інспекцый вобласці.
У практыка-арыентаваным занятку прынялі ўдзел начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Сяргей Бань, намеснікі начальніка інспекцыі Генадзь Кучун і Таццяна Пятрова, якія курыруюць кантрольную работу, падаткаабкладанне юрыдычных і фізічных асоб і інфармацыйна-тлумачальную работу.
Старшы выкладчык кафедры Галіна Нарушэвіч актыўна выкарыстоўвае практыка-арыентаваны падыход у вучэбнай дзейнасці на базе арганізацый-заказчыкаў кадраў. Так, ва Упраўленні дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці пры ўдзеле начальніка ўпраўлення Валерыя Зяневіча праведзены практыка-арыентаваны занятак "Улік грашовых сродкаў і даходаў бюджэту" па дысцыпліне "Бюджэтны ўлік і справаздачнасць" для студэнтаў 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт".
А ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце пры актыўным удзеле загадчыка фінансавага аддзела Пятра Швец адбыліся практыка-арыентаваныя заняткі «Улік фінансавання органаў бюджэту, справаздачнасць фінансавых органаў аб выкананні мясцовых бюджэтаў» па дысцыпліне «Бюджэтны ўлік і справаздачнасць» для студэнтаў 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт".