З надыходам восені папулярнасць корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы па вуліцы Ажэшкі значна ўзрастае! Ярка-чырвоны дзявочы вінаград становіцца ўпадабанай фотазонай гродзенцаў і гасцей горада, на выхадных часам нават даводзіцца пастаяць у чарзе, каб зрабіць жаданае фота. Не засталіся ўбаку і сабралі яркі фотарэпартаж, шмат сакавітых здымкаў унутры!