Ад імя рэктара Купалаўскага ўніверсітэта ўдзельнікаў павітаў прарэктар па выхаваўчай рабоце Васілій Сянько.
Васілій Васільевіч пажадаў рабятам удачы і энтузіязму на шляху да перамогі. Потым адбыўся ўрачысты парад каманд, якія з радасцю павіталі адна адну. У спаборніцтва ўступяць усе факультэты нашага ўніверсітэта і Тэхналагічны і Гуманітарны каледжы.
Марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» праводзіцца з 2015 года і з'яўляецца візітнай карткай нашага ўніверсітэта. Марафон - гэта цікавы, крэатыўны і шматгранны маладзёжны праект, які дазваляе студэнцкай моладзі ўсебакова развівацца, знаходзіць у сабе таленты і набываць новыя веды і ўменні.
Фінальныя мерапрыемствы марафону запланаваны на сакавік наступнага года. Наперадзе шмат цікавага!