Семінар "Блогінг: развіццё, магчымасці, перспектывы" збярэ ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта прадстаўнікоў ідэалагічнага актыву і СМІ з усёй вобласці.
Семінар арганізаваны ў рамках работы Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці, які быў створаны і функцыянуе з мэтай забеспячэння інавацыйнага развіцця інфармацыйнай прасторы рэгіёна за кошт выпрацоўкі эфектыўных механізмаў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый адукацыі, навукі і вытворчасці. Кластар быў створаны ў 2016 годзе сумеснымі намаганнямі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, СМІ вобласці і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Тэма семінара выбрана не выпадкова, бо фігуру блогера і значэнне блогаў у сучаснай інфармацыйнай прасторы складана пераацаніць. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі заслухаюць даклады на актуальныя тэмы, а потым абмяркуюць іх. Сярод дакладчыкаў будуць прадстаўнікі ўніверсітэта, а таксама практыкуючыя журналісты.
Семінар адбудзецца 19 кастрычніка а 12 гадзіне, аўдыторыя 218.