На базе спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды 2022/2023 навучальнага года, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай універсіяды - 2021. Па выніках мінулага года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы заваяваў «срэбра» ў першай групе!
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, а таксама кіраўнікі 45 устаноў вышэйшай адукацыі і больш за 700 студэнтаў. Сярод іх купалаўская дэлегацыя на чале з рэктарам універсітэта Ірынай Кітурка.
Універсіяда для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускай асацыяцыяй студэнцкага спорту і Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.