Супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы рэгулярна становяцца донарамі крыві, далучаючыся да падобных акцый.
Акцыя пройдзе на базе студэнцкага інтэрната № 6 (вул. Дубко, 20) з 2 па 4 лістапада. Для таго каб далучыцца да яе, трэба папярэдне запісацца. Зрабіць гэта неабходна ў намеснікаў дэканаў па выхаваўчай рабоце, студэнты таксама могуць звярнуцца да куратараў студэнцкіх груп.
Спісы будуць фармавацца да 26 кастрычніка ўключна.