Форум "Мы - куратары" праходзіць 27 і 28 кастрычніка на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і сабраў больш за сотню ўдзельнікаў з усёй краіны.
Удзел у мерапрыемстве бяруць кіраўнікі метадычных аб'яднанняў куратараў ва ўніверсітэтах, а таксама самі куратары, якія раней падалі свае метадычныя распрацоўкі для ўдзелу ў конкурсе паспяховых практык у сферы арганізацыі працы куратараў навучальных груп. У ходзе завочнага этапа былі адабраны лепшыя работы, аўтары якіх і былі запрошаны на форум.
Сярод удзельнікаў падзеі і дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На працягу двух дзён куратары прэзентуюць свае практыкі, прадугледжаны таксама розныя інтэнсівы з удзелам спецыялістаў-практыкаў. Для кіраўнікоў метадычных аб'яднанняў працуе метадычная майстэрня, а падчас экспертнай дыскусіі праходзяць абмеркаванні актуальных праблем дзейнасці куратарскага корпуса ва ўстановах вышэйшай адукацыі.