Наша каманда заваявала дыплом 3 ступені каманднага чэмпіянату па праграміраванні ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У складзе каманды былі студэнты чацвёртага курса факультэта эканомікі і кіравання Уладзілен Лакцевіч і Мікалай Зданчук, магістрант факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікалай Ігнаценка. Трэнер каманды - Юрый Сцёпін, старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм.
У чэмпіянаце бралі ўдзел тры каманды Купалаўскага ўніверсітэта. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 52 каманды з 13 універсітэтаў. 23 каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі. Спаборніцтвы чэмпіянату сталі адборачным (чвэрцьфінальным) этапам, па выніках якога каманды беларускага рэгіёну будуць удзельнічаць у паўфінальных спаборніцтвах.