Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі падчас восеньскіх канікулаў стварыў умовы для апускання будучых абітурыентаў у асяроддзе магчымасцяў, патэнцыялу мабільнасці і актыўнасцяў Купалаўскага ўніверсітэта, рэалізуючы праект «PROF-вакацыі».
У гэтым годзе на PROF-вакацыі ўпершыню прыехалі госці не толькі з нашай вобласці, але і іншых рэгіёнаў нашай краіны. Больш за 300 навучэнцаў іх 60 устаноў адукацыі на працягу двух дзён былі часткай Купалаўскага ўніверсітэта.
- "PROF-вакацыі" дапамагаюць дзецям зрабіць больш усвядомлены выбар будучай прафесіі. Інтэнсіўы і экскурсіі, запланаваныя ў рамках дадзенага прафарыентацыйнага мерапрыемства, даюць адказы на важныя пытанні. Апусканне ва ўніверсітэцкае асяроддзе - лепшы спосаб дапамагчы дзецям знайсці свой шлях і правільна прымяніць свае таленты, - распавёў дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Іосіф Дарняк.
Госці пазнаёміліся з факультэтамі і пабывалі на экскурсіі ў Навукова-тэхналагічным парку Купалаўскага ўніверсітэта, дзе ім падрабязна расказаў пра ўніверсітэцкую алімпіяду першы прарэктар Аляксандр Карэўскі.
.