На сходзе ветэранаў працы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысутнічалі як працуючыя, так і непрацуючыя ветэраны працы ўніверсітэта, прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта Ігар Кергет.
Васіль Сянько прадставіў удзельнікам Сходу палажэнні аб званні "Ганаровы ветэран працы ГрДУ імя Янкі Купалы" і "Ветэран працы ГрДУ імя Янкі Купалы", зацверджаныя 27 чэрвеня 2022 года.
На Сходзе абмяркоўваліся пытанні прысваення званняў "Ветэран працы" і "Ганаровы ветэран працы" работнікам універсітэта, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту, і асобам, звольненым з універсітэта ў сувязі з выхадам на пенсію і якія маюць заслугі і дасягненні ў розных сферах працоўнай дзейнасці.
Быў абраны склад Савета ветэранаў і яго старшыня - Карповіч Антаніна Іванаўна, якая да гэтага часу выконвала абавязкі старшыні Савета ветэранаў.