21 лістапада 2022 года ў Купалаўскім універсітэце ў рамках Шматпрофільнай алімпіяды прайшоў папярэдні этап першай профільнай алімпіяды - алімпіяды па вучэбным прадмеце "Матэматыка" для спецыяльнасцей "Матэматыка", "Прыкладная матэматыка".
Удзел у алімпіядзе па матэматыцы для гэтай групы спецыяльнасцей прынялі 108 вучняў устаноў адукацыі з розных абласцей Рэспублікі Беларусь.
Алімпіяда ўключала ў сябе не толькі заданні, складзеныя ў адпаведнасці са зместам агульнаадукацыйных навучальных праграм па прадмеце "Матэматыка", але і заданні, накіраваныя на выяўленне асабістых і прафесійных якасцей будучых спецыялістаў.
З вынікамі выканання алімпіядных заданняў удзельнікі змогуць азнаёміцца 23 лістапада з 18.00 у сваім асабістым кабінеце ўдзельніка на афіцыйным сайце Шматпрофільнай алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта (school.grsu.by). Абітурыенты, дапушчаныя па рашэнні аргкамітэта шматпрофільнай алімпіяды да ўдзелу ў вочным (заключным) туры профільнай алімпіяды, атрымаюць персанальнае запрашэнне па электроннай пошце, указанай імі пры рэгістрацыі.
Ужо ў сераду 23 лістапада пройдуць папярэднія этапы наступных профільных алімпіяд:
па вучэбным прадмеце "Матэматыка" для спецыяльнасцей "Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы", "Тэхнічная эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў", "Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў", "Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты", "Аўтамабілі, трактары, мабільныя і тэхналагічныя комплексы», «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў»;
па вучэбным прадмеце "Біялогія" для спецыяльнасцей "Дашкольная адукацыя", "Пачатковая адукацыя", "Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя".
Шматпрофільная ўніверсітэцкая алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы ўключае ў сябе ў 2023 годзе профільныя алімпіяды па 6 вучэбных прадметах: біялогія, гісторыя Беларусі, руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура, матэматыка і фізіка.
Уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені змогуць паступіць на 17 з 54 спецыяльнасцей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы без уступных іспытаў. Удзельнікамі ўніверсітэцкай алімпіяды могуць стаць навучэнцы 11 класаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Алімпіяды праводзяцца ў два этапы - завочны ў лістападзе-снежні 2022 года і заключны этап, вочны, у лютым 2023 года. Азнаёміцца з графікам правядзення алімпіяд і зарэгістравацца для ўдзелу ў іх можна ТУТ.
У пачатку вясны пераможцаў і прызёраў, якія атрымаюць права залічэння ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў, будуць ушаноўваць ва ўрачыстай абстаноўцы.
Інфармацыя аб умовах і парадку правядзення і ўдзелу, рэгістрацыі размяшчаецца на сайце Абітурыент - 2023 (abit.by) Купалаўскага ўніверсітэта ў раздзеле «Шматпрофільная алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы».