28 лістапада ў "Astoria Riverside" у Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых ігракоў футбольнага сезона ў Рэспубліцы Беларусь-2022.
Адкрыў цырымонію ўзнагароджання "Зорны мяч" кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў. Ён расказаў пра найбольш яркія моманты футбольнага сезона ў 2022 годзе і павіншаваў удзельнікаў з яго паспяховым завяршэннем. Па выніках мерапрыемства лепшыя з лепшых набылі памятныя статуэткі ў індывідуальных і камандных намінацыях.
Студэнтцы 4 курса юрыдычнага факультэта Валерыі Харытончык была ўручана памятная статуэтка "Лепшая футбалістка па пляжным футболе Рэспублікі Беларусь-2022". Завяршылася цырымонія сумесным фатаграфаваннем усіх пераможцаў "Зорнага мяча"!
Віншуем Валерыю і жадаем далейшых спартыўных поспехаў!