Спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод навучэнцаў прафесійных адукацыйных арганізацый і ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі прайшла ў Брэсце. Урачыстая цырымонія адкрыцця Спартакіяды адбылася ў Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".
У склад зборнай каманды па плаванні Гродзенскай вобласці ўваходзіў прадстаўнік Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Стэфановіч Мікіта. У агульнакамандным заліку нашы плыўцы заваявалі II месца, саступіўшы камандзе з Масквы.
Спартыўныя спаборніцтвы Саюзнай Спартакіяды ў 2022 годзе ўжо прайшлі ў Пскове і Гродне сярод школьнікаў, у горадзе-героі Валгаградзе сярод студэнцкай моладзі і зараз эстафету маладзёжнага спартыўнага свята прымаў Брэст.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы Мар'яна Шчоткіна, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк, начальнік аддзела фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў Дэпартамента фізічнай культуры і масавага спорту Міністэрства спорту планавання кіраўніцы Міністэрства аховы здароўя Расіі спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Пётр Воран і іншыя.