Фінальныя мерапрыемствы другога сезона online-гульні адбыліся 5 студзеня і сабралі 8 каманд навучэнцаў 10-11 класаў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, якія паказалі найлепшыя вынікі ў завочным этапе. Медыяадукацыйная моладзевая анлайн-гульня sm.Art.Well прысвечана развіццю прафесійных кампетэнцый у сферы медыякамунікацый.
Медыяадукацыйная анлайн-гульня sm.Art.Well ад студэнтаў спецыяльнасцяў «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы праводзілася на пляцоўцы сацыяльнай сеткі Instagram з 14 лістапада па 23 снежня 2022 года. У новым захапляльным падарожжы ў свет медыя ўдзельнічалі каманды навучэнцаў 10-11 класаў з Гродна, Гродзенскай вобласці і Брэста. Рабяты разгадвалі галаваломкі, знаёміліся з цікавымі фактамі з геаграфіі, гісторыі, літаратуры, фармулявалі правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце і стваралі ўласныя творчыя журналісцкія праекты.
Лідэры інтэлектуальнай анлайн-гульні, якія прапанавалі лепшыя рашэнні незвычайных медыязадач ад sm.Art.Well, выйшлі ў фінал праекту. Фіналістамі сталі 8 каманд са школ і гімназій Гродна, Слоніма, Ваўкавыска, Астраўца, пасёлка Першамайскі Лідскага раёна і аграгарадка Палац Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
У Купалаўскім універсітэце юнакоў чакаў насычаны дзень навагодніх канікулаў, які падрыхтавала для іх праектная каманда sm.Art.Well. У праграме былі экскурсія па галоўным корпусе ўніверсітэта, знаёмства са студэнцкім медыяцэнтрам, зносіны з праектнай камандай, якая амаль два месяцы была з хлопцамі на сувязі ў сацыяльнай сетцы Instagram, інтэрактыўная гульня «медыяЗАРАДКА» ад магістрантаў спецыяльнасці «Журналістыка (медыямэнэджмент)», прэзентацыя і абарона медыйных праектаў, падрыхтаваных камандамі-фіналістамі, навучальная прэс-канферэнцыя і, нарэшце, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Яе ўдзельнікамі сталі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўко, першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч.
Дыпломам трэцяй ступені былі адзначаны два праекты – “Гора ад розуму” навучэнцаў СШ №8 горада Слонім і “Эўрыка”, які падрыхтавалі навучэнцы СШ №1 горада Астравец. Дыпломаў другой ступені ўдастоіліся каманды Гродзенскай гарадской гімназіі імя А.І. Дубко з праектам "IQuick" і сярэдняй школы №28 імя В.Д. Сакалоўскага з праектам «Фанаты Грышані Лепса». Перамогу атрымалі навучэнцы СШ №3 горада Ваўкавыск, якія падрыхтавалі праект "Джыніус".
Таксама былі вызначаны пераможцы ў намінацыях. Праект «Архіварыус» навучэнцаў СШ №3 горада Ваўкавыск стаў уладальнікам намінацыі «Энергія руху Super_каманды». Каманда Першамайскай сярэдняй школы пасёлка Першамайск перамагла ў намінацыі "Творчае Super_рашэнне медыязадач" з праектам "Smart kids". Праект «Біткоін» навучэнцаў Дварэцкай сярэдняй школы аграгарадка Палац стаў уладальнікам намінацыі «Арыгінальнае ўвасабленне MEDIA_ідэі».
Праектная каманда запрашае наведаць акаунт медыяадукацыйнай анлайн-гульні і паспрабаваць самастойна вырашыць галаваломкі ад sm.Art.Well.
Медыяадукацыйны маладзёжны праект sm.Art.Well рэалізуецца ў рамках работы Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, рэдакцыі абласной газеты "Гродзенская праўда" і рэдакцый раённых газет Гродзенскай вобласці.