У рамках адукацыйна-прафарыентацыйнага турызму школьнікі і педагогі наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і пазнаёміліся з тым, як жыве купалаўская сям'я.
ГрДУ імя Янкі Купалы прапануе актыўны адпачынак з атрыманнем новых ведаў, магчымасць задаволіць цікавасць да новых фактаў, пашырыць свой кругагляд, пазнаёміцца з гісторыяй універсітэта, прасякнуцца яго атмасферай, скласці ўяўленне аб тым, як вучацца і жывуць студэнты універсітэта, якія іх дасягненні ў навуцы, мастацтве, спорце.
Для дзяцей былі арганізаваны аглядная экскурсія па ўніверсітэце, знаёмства з яго гісторыяй і сучаснасцю, прафарыентацыйнае кансультаванне па навацыях прыёмнай кампаніі 2023, наведванне фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта біялогіі і экалогіі і юрыдычнага факультэта.
Больш інфармацыі і фатаграфій у акаўнце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ў «Інстаграме»: @fdp_grsu
Усяго ў 2022 годзе ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках адукацыйна-прафарыентацыйнага турызму наведалі больш за 100 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гродна, Гродзенскай і Гомельскай абласцей.
.