Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год назначаны 64 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях. Сярод іх 4 аспіранты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Стыпендыя прызначана Анатолю Балкунову, аспіранту 2-га года навучання па спецыяльнасці "Псіхалогія развіцця, акмеалогія". Навуковы кіраўнік - Ганна Янчы, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт. Анатоль Балкуноў займаецца распрацоўкай практычных рэкамендацый па фарміраванні маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры, культуры сямейных адносін у юнацкім узросце.
Сярод уладальнікаў стыпендыі Ніна Кароль, аспірант 3-га года навучання па спецыяльнасці “Тэорыя літаратуры. Тэксталогія», навуковы кіраўнік - Вольга Ісакевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Ніна Кароль атрымала стыпендыю за распрацоўку арыгінальнай метадалогіі даследавання феномена паліфаніі ў сучаснай рускай прозе.
Вольга Чэх, аспірант 3-га года навучання па спецыяльнасці "Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі" таксама стала ўладальніцай стыпендыі. Навуковы кіраўнік - Алена Чэкіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Аспірантка адзначана за стварэнне сістэмна-функцыянальнай мадэлі фарміравання ўменняў праектавання прафесійнай траекторыі ў будучых педагогаў у інтэграванай прасторы ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай адукацыі і заказчыкаў кадраў, а таксама распрацоўку і ўкараненне ў адукацыйны працэс семінара-практыкума "Праектаванне прафесійнай траекторыі".
Уладальнікам стыпендыі таксама стала Ганна Чэкель, аспірант 3-га года навучання па спецыяльнасці "Фізіялогія", навуковы кіраўнік - Наталля Башун, кандыдат біялагічных навук, дацэнт. Ганна Чэкель удастоена стыпендыі за ўстанаўленне біямаркераў ўзроўню фізічнай актыўнасці і рэзервовых магчымасцей арганізма чалавека метадам біяімпеданснага аналізу.