2 лютага адбылася канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Купалаўскага ўніверсітэта. 239 дэлегатаў былі выбраны ў рамках праведзеных сходаў у структурных падраздзяленнях універсітэта. У канферэнцыі прынялі ўдзел 163 чалавекі.
На парадку дня канферэнцыі былі справаздачы камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў і рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі аб рабоце за 2022 год, справаздача аб выкананні сметы даходаў і расходаў за 2022 год, была зацверджана смета даходаў і расходаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі на 2023 год. Таксама на павестцы было пытанне аб змене колькаснага складу камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі і аб зменах у складзе камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі.
Удзельнікі канферэнцыі былі аднадушныя пры галасаванні па ўсіх пытаннях парадку дня. Выступоўцы ў спрэчках пацвердзілі факты, указаныя ў выступленні старшыні арганізацыі Ігара Кергета і высока ацанілі работу прафсаюзнай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта.
Былі зацверджаны справаздачы аб выкананні сметы, зацверджана смета на бягучы год. Склад прафсаюзнага камітэта прырос двума новымі членамі - лідары прафсаюзных арганізацый Лідскага і Ваўкавыскага каледжаў увайшлі ў склад кіруючага органа прафсаюзнай арганізацыі.