Акунуцца ў традыцыі Усходу і наведаць майстар-класы па кітайскай каліграфіі можна будзе 16 лютага.
Адзначаць Кітайскі Новы год у сценах Купалаўскага ўніверсітэта стала ўжо добрай традыцыяй. Заўтра гасцей запрашаюць на майстар-класы па мастацтве кітайскага жывапісу. Замежныя студэнты парадуюць прысутных прэзентацыяй прагнозу ўсходняга гараскопа на 2023 год, а падчас мерапрыемства ўсе жадаючыя змогуць атрымаць традыцыйнае кітайскае прадказанне.
Мерапрыемства працягнецца творчай праграмай, дзе госці змогуць атрымаць асалоду ад выканання традыцыйных кітайскіх песень, мелодый і танцаў.
Далучыцца да святкавання могуць усе ахвочыя студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.