Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане, ушанавалі раніцай у гарадскім скверы па вуліцы Курчатава ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ад імя купалаўцаў выказалі першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, начальнік ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Юнец і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Таксама ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся канцэрт, прымеркаваны да 34-годдзя вываду войскаў з Афганістана, пад назвай «Сынам зямлі Гродзенскай прысвячаецца…».
Свае творчыя выступленні студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта прысвяцілі тым, хто трагічна загінуў у Афганскай вайне. У выкананні купалаўцаў прагучалі музычныя кампазіцыі і паэтычныя радкі. Таксама госці канцэрта азнаёміліся з тэматычнай экспазіцыяй, падрыхтаванай навуковай бібліятэкай ГрДУ імя Янкі Купалы, якая размясцілася ў холе другога паверха па вуліцы Леніна, 32.
Канцэрт арганізаваны педагагічным факультэтам у цесным узаемадзеянні з ваенным факультэтам.