Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня актыў пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Купалаўскага ўніверсітэта павіншаваў усіх прадстаўніц прыгожага полу з надыходзячым святам!
Раніца ў Купалаўскім універсітэце выдалася па-вясноваму кветкавым. У сакавіцкія маразы ўсіх жанчын сагрэлі віншаванні актыву пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках святочнай акцыі "Вясновы патруль" з рук байцоў МААП прадстаўніцы прыгожага полу атрымалі цюльпаны і цёплыя віншаванні!