З мэтай павышэння эфектыўнасці распаўсюджвання ведаў па пытаннях прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і правядзення патэнтных даследаванняў, на падставе Пагаднення аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый у Рэспубліцы Беларусь, заключанага паміж універсітэтам і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, пачаў сваю працу Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ).
У рамках ЦПТІ забяспечваецца доступ да патэнтных і непатэнтных баз даных САІУ, НЦІУ і іншых бясплатных інфармацыйных рэсурсаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Аказваецца дапамога пры правядзенні патэнтных пошукаў на падставе баз даных. Праходзіць навучанне навыкам правядзення пошуку ў патэнтных і непатэнтных базах даных.
Акрамя таго, Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый дае агульную інфармацыю па заканадаўстве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і магчымасць атрымання кансультацый спецыялістаў па інтэлектуальнай уласнасці.
Функцыянуе цэнтр па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 116А., тэл.: 396573.
Кантактная асоба - Снацкая Надзея Аляксандраўна.