Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Хатынскай трагедыі, адбылося 20 сакавіка і аб'яднала прадстаўнікоў органаў улады, пракуратуры, вучоных-купалаўцаў і студэнцкую моладзь.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшы саветнік юстыцыі, пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, старшы саветнік юстыцыі, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат, галоўны рэдактар АУІРП "Рэдакцыя газеты "Гродзенская праўда" Лілія. Мадэратарам мерапрыемства выступіў дацэнт
кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнулася рэктар універсітэта Ірына Кітурка:
- Сённяшняе мерапрыемства, якое праходзіць напярэдадні 80-годдзя Хатынскай трагедыі, прысвечана важнаму аспекту гісторыі нашай краіны - генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гродзеншчыны. Менавіта вёска Хатынь, дзе было знішчана 26 двароў, 149 чалавек, з якіх 75 дзяцей, - стала напамінам аб спаленых вёсках нашай краіны. А сёння мы будзем казаць аб спаленых вёсках - сёстрах Хатыні - на Гродзеншчыне.
Гасцям мерапрыемства быў прадэманстраваны відэаролік аб праведзеных у Купалаўскім універсітэце мерапрыемствах, прысвечаных генацыду беларускага народа, прымеркаваных да знакавых гістарычных дат нашай краіны.
У ходзе свайго прывітання памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства і падзяліўся з удзельнікамі ўспамінамі сваёй маці аб падзеях ваеннага часу.
- Я нарадзіўся і жыў у юнацкія гады на Паўночным Каўказе, лінія фронту спынілася за сем кіламетраў ад майго роднага горада і за кіламетр ад роднага сяла маёй маці. Слухаючы яе апавяданні, я зразумеў, што яны нашмат менш убачылі вайну, чым жыхары Беларусі. Менавіта насельніцтва Беларусі вынесла на сабе ўвесь цяжар вайны.
Юрый Хаджымуратовіч адзначыў, што менавіта рускія і беларусы, згодна з планам "Ост" і іншым, падлягалі амаль татальнаму знішчэнню. Гэта нельга забыцца, каб падобныя злачынствы больш ніколі не паўтарыліся на нашай зямлі.
У сваім выступленні старшы саветнік юстыцыі, пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў звярнуў увагу на тое, што на сённяшні дзень Хатынь - гэта зборная выява, сімвал дзесяткаў тысяч спаленых вёсак.
- Сёння па расследаванні генацыду зроблена нямала - гэта каля 11 тысяч спаленых вёсак, якія напаткаў лёс Хатыні. Толькі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці намі пацверджана знішчэнне 346 вёсак. Працэс расследавання працягваецца. Цешыць, што ў даследчую працу актыўна ўключылася моладзь. Для пракуратары важна, каб супрацоўніцтва па пытаннях даследавання генацыду беларускага народа пастаянна знаходзілася ў актыўнай фазе, - падкрэсліў Аляксандр Жукаў.
Сумесны праект “Гродзенскай праўды” і пракуратуры Гродзенскай вобласці “Сёстры Хатыні. Гарадзеншчына” прадставіла галоўны рэдактар АУІРП “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда” Лілія Навіцкая.
- Гэты праект з'явіўся ў нас пасля таго, як пракуратура Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа. І да гэтага тэма генацыду не сыходзіла са старонак нашай газеты. Лічу, што гэтыя страшныя гісторыі павінны быць вядомыя кожнаму чалавеку, і асабліва кожнаму маладому чалавеку, - адзначыла Лілія Навіцкая.
Яна расказала, што спачатку гэта быў газетны праект, які доўжыўся на працягу года. Журналісты пабывалі ва ўсіх раёнах, дзе былі спаленыя вёскі. Усе гэтыя гісторыі знайшлі сваё адлюстраванне ў кнізе “Сёстры Хатыні. Гарадзеншчына», адзін асобнік якой быў уручаны рэктару Купалаўскага ўніверсітэта падчас мерапрыемства.
Аб ролі Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі па вывучэнні Вялікай Айчыннай вайны расказаў дацэнт
кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны. З дакладамі выступілі і студэнты. Так, студэнт 2 курса спецыяльнасці «Гісторыя» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мікіта Ляўковіч прадставіў даклад на тэму «Хатынская трагедыя: факты, вывучэнне, памяць», студэнт 1 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» юрыдычнага факультэта Дзямід Орда выступіў у дакладам на тэму «Адплата без тэрміну даўніны: справа Г. Васюры», студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вікторыя Квяткоўская расказала пра эвалюцыю поглядаў нямецкага грамадства пра генацыд беларускага народа.
З дакладам на тэму “Спаленыя вёскі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці” выступіў старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Антон Шаўковіч.
Падчас выступленняў у прысутных была магчымасць задаць удакладняючыя пытанні і атрымаць на іх адказы.
Напрыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі сустрэчы. Паседжанне скончылася хвілінай маўчання ў гонар памяці загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны і фатаграфаваннем удзельнікаў мерапрыемства.
Круглы стол быў праведзены з мэтай выхавання патрыятызму студэнцкай моладзі і папулярызацыі гістарычнай праўды аб генацыдзе беларускага народа ў рамках Года міру і стварэння.