Удзельнікі агульнаўніверсітэцкага фестывалю не толькі здзівілі гледачоў сваёй акцёрскай ігрой, але і прадэманстравалі навыкі аратарскага майстэрства, харэаграфіі і здольнасць пераўвасабляцца ў самыя нечаканыя вобразы.
На галоўную сцэну ўніверсітэта сёлета выйшлі два тэатральныя калектывы: агульнаўніверсітэцкая студыя размоўнага жанру «Канферанс», мастацкім кіраўніком якой з'яўляецца Маргарыта Рукша, і студэнцкі тэатр «Вернісаж», мастацкі кіраўнік – магістрант факультэта эканомікі і кіравання Юрый Коцін.
У сваіх пастаноўках удзельнікі тэатральных калектываў пастараліся раскрыць галоўныя сакрэты кахання. Рабяты зрабілі гэта так, каб гледачу было весяла, але ў той жа час пасыл, які быў закладзены ў пастаноўцы, не згубіўся пад маскай іроніі. Акцёрская гульня, вывастраная харэаграфія і вастрыня слова ўразілі гледачоў да глыбіні душы.
Як паступіць - здацца ў абдымкі гледача або схавацца ад яго за кулісамі сцэны, прысніцца яму ў кашмарах або падарыць мора ўсмешак? Гэта вырашаюць удзельнікі нашых тэатральных калектываў, ну а мы - гледачы - можам толькі захапляцца іх гульнёй!
Дарэчы, за пару дзён да прэм'еры фестывалю “М.О.С.Т. ГрДУ” студэнцкі тэатр “Вернісаж” паспяхова пацвердзіў заслужанае званне – “Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”!