На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адзначылі Міжнародны дзень гісторыка. Да фікітаўцаў звярнулася Алена Здановіч, намеснік дэкана па вучэбнай працы, якая павіншавала студэнтаў і выкладчыкаў гісторыкаў з прафесійным святам! Вечар працягнуўся ў нефармальнай абстаноўцы - усе жадаючыя маглі праспяваць у караоке!
Актывісты Студэнцкага савета факультэта гісторыі камунікацыі і турызму арганізавалі сапраўдную музычную атмасферу на факультэце. Таксама, варта адзначыць, што на канцэрце-караоке прысутнічаў грамадзянска-патрыятычны праект "Жывая гісторыя"! Фікітаўцы зрабілі памятныя фота з прадстаўнікамі праекту і добра правялі час.