Мерапрыемства было арганізавана ў рамках рэалізацыі міждысцыплінарных праектаў "Заходняя Беларусь: вайна пасля вайны…", "Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі" і адбылося 11 красавіка.
Удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі сталі госці - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат, старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Наталля Змітровіч, Гродна Дзяніс Корда, старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Таццяна Неўмяржыцкая. Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі рэктар Ірына Кітурка, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Андрэй Гецэвіч. З докдадамі выступілі таксама навукоўцы-гісторыкі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Актыўны ўдзел у дыялогу прынялі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта. Мадэратарам мерапрыемства выступіў дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў дыялогу звярнулася рэктар універсітэта Ірына Кітурка.
- Дыялогавая пляцоўка "Дзесяцігоддзе тэрору: злачынствы польскіх нацыяналістаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці" - гэта чарговае мерапрыемства, якое праводзіцца ў рамках рэалізацыі двух міждысцыплінарных праектаў: "Заходняя Беларусь: вайна пасля вайны…" і "Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі" . Сённяшняе мерапрыемства мы праводзім у Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцэнтрацыйных лагераў, - адзначыла Ірына Фёдараўна і прапанавала ўшанаваць хвілінай маўчання памяць загінуўшых у канцлагерах.
У ходзе свайго выступлення яна выказала падзяку памочніку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектару па Гродзенскай вобласці Юрыю Караеву за пастаянны ўдзел у дыялогавых пляцоўках, прысвечаных генацыду беларускага народа.
- Настаў час у гісторыі развіцця нашай краіны, калі асвятляюцца тыя факты, якія доўгі час з паліткарэктнасці замоўчваліся. Сённяшняя тэма - злачынствы польскіх нацыяналістаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці - асабліва важная для цяперашняга і будучых пакаленняў, - падкрэсліў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
Як расказаў намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат, сумесныя праекты пракуратуры Гродзенскай вобласці і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы "Заходняя Беларусь: вайна пасля вайны…", "Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі" будуць рэалізоўвацца не адзін год. Мэта праектаў - праца студэнтаў-гісторыкаў з першакрыніцамі, якія раней былі недаступныя па шэрагу прычын. Працэсы пасляваеннага перыяду, якія адбываліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі, сталі для студэнтаў вялікім адкрыццём.
- Сёння абмеркаванню падлягае дзейнасць Арміі Краёвай і пастакоўскіх фарміраванняў на тэрыторыі нашай вобласці - пытанне вострае. На жаль, раней ён мала асвятляўся і часам замоўчваўся. Мы павінны аб'ектыўна і праўдзіва расказаць пра мэту Арміі Краёвай – усталяванне на тэрыторыі Заходняй Беларусі Польскай дзяржаўнасці метадам запалохвання і знішчэння мірнага насельніцтва. Ужо сёння намі ўстаноўлена каля трох тысяч забойстваў мірнага насельніцтва Гродзеншчыны, - адзначыў Андрэй Скурат.
З дакладам на тэму "Дзейнасць Арміі Краёвай у заходнебеларускім рэгіёне ў 1943 - 1945 гг." выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук ГрДМУ Сяргей Сіткевіч, аб барацьбе з пастакоўскім рухам у заходнебеларускім рэгіёне ў 1945 – 1954 гг. расказала кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных навук ГДАУ Наталля Рыбак, даклад на тэму "Дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі Гродзенскай вобласці" прадставіў памочнік пракурора г. Гродна Дзяніс Корда.
Падчас мерапрыемстваў прагучалі даклады студэнтаў, будучых гісторыкаў. Так, з дакладам "Акцыі генацыду Арміі Краёвай на тэрыторыі Шчучынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны" выступіў студэнт 3 курса спецыяльнасці "Гісторыя" Ягор Розмысл, аб дзеяннях пастакоўскіх груповак на тэрыторыі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці расказаў студэнт 4 курса спецыяльнасці "Гісторыя" Расціслаў Прывалаў, аб ліквідацыі пастакоўскіх бандфармаванняў на тэрыторыі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці - студэнт 4 курса спецыяльнасці "Гісторыя" Аляксей Маркевіч. Вынікі сацыялагічнага анлайн-апытання па праекце «Без тэрміна даўнасці»: трагедыя мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ўдзельнікам мерапрыемства прадставіла кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Аксана Гаўрылік. Усе даклады актыўна абмяркоўваліся ўдзельнікамі мерапрыемства.
Дыялогавая пляцоўка была арганізавана ў мэтах выхавання патрыятызму студэнцкай моладзі і папулярызацыі гістарычнай праўды аб генацыдзе беларускага народа ў рамках Года міру і стварэння.