На пасаду прарэктара па вучэбнай працы прызначаны Лявонцій Паўлаў, які ўзначальваў ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта 10 гадоў.
Прадстаўляючы новага прарэктара па вучэбнай рабоце, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што Лявонцій Паўлаў мае багаты кіроўчы вопыт і мае ўсе патрэбныя якасці, якія дапамогуць яму ў рабоце на новай пасадзе.
- Лявонцій Юр'евіч - гэта ўзор бездакорнай працы. Ён працуе ва ўніверсітэце з 2005 года і за гэты час на яго працу ніколі не было нараканняў. Пераканана, што на новай пасадзе Лявонцій Юр'евіч яшчэ больш рэалізуе свой патэнцыял, што будзе працаваць на карысць універсітэта, - адзначыла Ірына Фёдараўна.
У сваю чаргу новы прарэктар па вучэбнай рабоце падзякаваў за аказаны яму гонар і адзначыў, што зробіць усё магчымае, каб вучэбная і міжнародная дзейнасць адпавядала ўсім патрабаванням часу.
Свой шлях Лявонцій Паўлаў пачаў ва ўніверсітэце з пасады намесніка начальніка па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ваеннага факультэта ўстановы адукацыі і прайшоў шлях да пасады начальніка ваеннага факультэта.
16 снежня мінулага года Лявонція Юр'евіча ва ўрачыстай абстаноўцы праводзілі на заслужаны адпачынак, а затым ён быў прызначаны начальнікам адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення.