18 красавіка ў рамках Тыдня факультэта біялогіі і экалогіі на базе вучэбна-навукова-вытворчай лабараторыі кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання адбыўся кулінарны турнір "Смак нацыянальных традыцый", у якім прынялі ўдзел каманды ваеннага факультэта, факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта псіхалогіі і юрыдычнага факультэта.
Спонсарам мерапрыемства выступіла першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў універсітэта. Падчас турніру ўдзельнікі змаглі праявіць свае веды ў галіне нацыянальнай кухні нашай краіны, а таксама выпрабаваць свае кулінарныя здольнасці на трываласць.
Кулінарны батл складаўся з двух этапаў. Спачатку патрабавалася адгадаць і прыгатаваць страву з наяўных на вытворчых сталах прадуктаў, а таксама прадставіць сваю страву, расказаўшы гісторыю яе стварэння. Другі этап уключаў у сябе тэставае апытанне на веданне нацыянальных страў і напісанне эсэ на такую ж тэму.
Па выніках мерапрыемства 1-е месца заняла каманда факультэта біялогіі і экалогіі, 2-е і 3-е месца ў каманды ваеннага факультэта. Таксама ў ходзе спаборніцтва была прысвоена дадатковая намінацыя "Самае арыгінальнае эсэ" камандзе ваеннага факультэта.
Спадзяемся, што ўсе ўдзельнікі турніру засталіся задаволены і яго правядзенне стане добрай і цёплай традыцыяй!