Конкурс адбыўся 20-21 красавіка 2023 г. на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Геаграфія ўдзельнікаў конкурсу ўражвае: ад Уладзівастока да Калінінграда, ад Пецярбурга да Краснадара.
ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ягор Скепко і студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Руіз Эрнандзез Франсіска Мануэль, выпускнік факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.
У першы конкурсны дзень удзельнікі з Беларусі выходзілі на сцэну з выступленнем на тэму "Свет вачыма маладога чалавека". Госці з далёкага замежжа расказвалі пра сваю радзіму, народныя традыцыі і звычаі.
Прадстаўнік юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Руіз Эрнандзез Франсіска Мануэль заняў I месца. Дастойна прадставіў ГрДУ імя Янкі Купалы і Ягор Скепко, які стаў другім. Варта адзначыць, што студэнты Купалаўскага ўніверсітэта ўжо традыцыйна становяцца прызёрамі і лаўрэатамі конкурсу аратарскага майстэрства. Галоўная мэта конкурсу - гэта эфектыўнае навучанне моладзі вымаўленню публічных прамоў.
Заявілі аб сабе онлайн прадстаўнікі Акадэміі МУС Рэспублікі Таджыкістан, Уральскага юрыдычнага інстытута МУС, Варонежскага інстытута МУС, Усходне-Сібірскага інстытута МУС, Омскай акадэміі МУС, Санкт-Пецярбургскага універсітэта МУС, Далёкаўсходняга юрыдычнага інстытута МУС, Ніжагародскай акадэміі МУС, Ніжагародскай акадэміі МУС універсітэта МУС і Растоўскага юрыдычнага інстытута МУС.