З 10 па 21 красавіка ў дыстанцыйным фармаце праходзіла 12-ая Міжнародная экалагічная алімпіяда ВНУ краін СНД, у якой удзельнічалі 46 каманд з розных рэгіёнаў Расіі, Казахстана, Туркменістана, Беларусі. Спаборніцтвы ўключалі некалькі этапаў: тэарэтычны тур, які складаецца з 90 пытанняў экалагічнага напрамку; практычны тур, які ўключае падрыхтоўку праекта экалагічнай сцежкі; творчы конкурс.
У алімпіядзе прынялі ўдзел і студэнты 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі спецыяльнасці "Біяэкалогія" ў складзе Ільі Залатых, Уладзіслава Філіповіча, Арцёма Маркевіча, Маргарыты Журжу і Веранікі Жалязняк пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры экалогіі Таццяны Марчык. Каманда ў практычным туры прадставіла праект экалагічнай сцежкі "Румлёва", распрацаваны для жыхароў горада Гродна, і заваявала дыплом першай ступені ў гэтай намінацыі.
Яшчэ адзін камандны дыплом 1 ступені атрыманы за творчы конкурс эсэ на тэму "Атамная энергетыка - "за" і "супраць". У гэтым спаборніцтве таксама ацэньвалі індывідуальныя адказы студэнтаў і ўсе члены каманды атрымалі дыпломы рознай ступені.
Віншуем пераможцаў студэнтаў-купалаўцаў 12-й Міжнароднай экалагічнай алімпіяды!