Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў адзначаны за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёнаў, гарадоў, раёнаў у гарадах, арганізацый і філіялаў сярод навуковых арганізацый у 2022. У гэтай намінацыі таксама адзначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
Урачыстае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбылося сёння, 29 красавіка, напярэдадні свята працы. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія сталі пераможцамі спаборніцтва. ГрДУ імя Янкі Купалы прадставіла рэктар універсітэта Ірына Кітурка.
На плошчы Дзяржаўнага сцяга адбыўся ўрачысты мітынг, падчас якога ўшаноўвалі пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па выніках працы за 2022 год, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Па выніках работы летась на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 64 пераможцы. Сярод іх-8 рэгіёнаў і 56 арганізацый. Сярод раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах пераможцамі сталі: у Брэсцкай вобласці – Камянецкі і Лунінецкі раёны, Брэст і Ленінскі раён Брэста, у Гродзенскай вобласці – Астравецкі і Дзятлаўскі раёны, у Мінскай вобласці – Нясвіжскі раён, а таксама Цэнтральны раён Мінска.
У лік арганізацый-пераможцаў увайшлі юрыдычныя асобы і іх філіялы ўсіх формаў уласнасці. Лаўрэаты прадстаўлены ў прамысловасці, сельскай і рыбнай гаспадарцы, будаўніцтве, лясной гаспадарцы, а таксама ў сферы паслуг – у галіне сувязі і тэлекамунікацыі, гандлі, адукацыі, навуцы, ахове здароўя, сацыяльным абслугоўванні, транспарце і турызме.
Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару накіравана на заахвочванне лепшых рэгіёнаў і арганізацый рэспублікі і пацвярджае грамадскае прызнанне працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і павышэнне дабрабыту краіны.