Бакі сабраліся для таго, каб абмеркаваць вектары далейшага супрацоўніцтва і знайсці новыя пункты судакранання. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што купалаўцы вельмі зацікаўлены ў сумеснай працы.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі абмен перспектыўнымі навуковымі праектамі з мэтай прапрацоўкі іх далейшага практычнага выкарыстання і развіцця навукаёмістых вытворчасцяў. У прыватнасці, размова ішла аб тэхналогіі атрымання эфектыўных шматмэтавых біясарбентаў цяжкіх металаў і арганічных злучэнняў з розных адходаў мікрабіялагічных вытворчасцяў, распрацоўцы кампазіцыйных матэрыялаў на аснове політэтрафтарэтылену для герметызуючых і трыбатэхнічных сістэм павышанага рэсурсу, а таксама накіраванай мадыфікацыі мікраарганізмамі паверхні хімічных валокнаў для патрэб хімічнай прамысловасці і іншых перспектыўных даследваннях.
У рамках дзейнасці Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы было прапанавана абмеркаваць пытанне па арганізацыі сумесных вытворчасцей па розных напрамках.
Першае ўзаемадзеянне ГрДУ імя Янкі Купалы і СПБДУ адбылося ў 2010 годзе, калі пачаў дзеянне дагавор паміж нашым універсітэтам і факультэтам прыкладной матэматыкі-працэсаў упраўлення СПБДУ.
Новы віток у супрацоўніцтве адбыўся 2 сакавіка 2023 г. у рамках удзелу ГрДУ імя Янкі Купалы ў XV З'ездзе Еўразійскай асацыяцыі універсітэтаў. Тады было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам, а таксама праведзены перагаворы з прарэктарам па навуковай рабоце СПбДУ Сяргеем Мікушавым.
СПБДУ актыўна ўдзельнічае ў праграме «Запрошаны прафесар», прымае прадстаўнікоў ГрДУ на стажыроўкі, прадстаўнікі ўніверсітэтаў удзельнічаюць у канферэнцыях ВНУ-партнёраў.
У лютым 2023 года жаночая валейбольная каманда Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел у IX турніры па валейболе на Кубак рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы.
Распрацавана праграма міжнароднага супрацоўніцтва паміж факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму і інстытутам "Вышэйшая школа журналістыкі і масавых камунікацый" СПБДУ на 2023-2024 гады з мэтай узаемадзеяння ў галіне журналістыкі, філалогіі (медыялінгвістыкі, лінгвапрагматыкі, лінгвакультуралогіі), гісторыі, сацыя. Запланавана правядзенне анлайн-сустрэчы з мэтай абмеркавання перспектыў узаемадзеяння ў рамках навукова-адукацыйнага кластара «Мендзялеяў» СПбДУ.
17-18 красавіка 2023 года для абмеркавання перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы наведала дэлегацыя Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У яе складзе былі прарэктар па лічбавай трансфармацыі і інфармацыйнай бяспецы Уладзімір Старасценка, кіраўнік праектнага офіса лічбавай трансфармацыі, дырэктар Цэнтра развіцця электронных адукацыйных рэсурсаў Анастасія Кавальчук і прафесар, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дырэктар Цэнтра даследавання праблем інфармацыйнай бяспекі і лічбавай трансфармацыі Уладзіслаў Архіпаў.