Падпісанне дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве адбылося падчас анлайн-сустрэчы. Дагавор быў падпісаны рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірынай Кітурка і рэктарам Інстытута сацыяльных і палітычных навук Рэспублікі Узбекістан Махмудавым Умідам Бехзадовічам.
У час сустрэчы бакі прэзентавалі патэнцыял навучальных устаноў і магчымыя вектары супрацоўніцтва і перспектыўныя напрамкі міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння. Вынікам стала падпісанне двухбаковай дамовы.
Падпісаны дагавор рэгламентуе супрацоўніцтва бакоў у сферы адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў сферы выкарыстання перадавога вопыту і ўкаранення навуковых распрацовак у навучальны працэс, устанаўленне акадэмічных, навуковых і культурных сувязей, развіццё навуковага патэнцыялу і забеспячэнне высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў на аснове прынцыпаў роўнасці, узаемнай выгады, узаемаразумення, павагі і даверу.
Дагавор прадугледжвае развіццё і ўмацаванне навукова-даследчых і адукацыйных узаемаадносін, запланавана правядзенне сумесных сустрэч, канферэнцый, кансультацый і семінараў.