У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і прадстаўнікі ўніверсітэтаў Гродзенскага рэгіёна. Тэмай абмеркавання стала роля экспертнай супольнасці і ўніверсітэтаў у забеспячэнні стабільнасці дзяржавы, разгляд перспектыў навукова-адукацыйнага супрацоўніцтва БІСД і ўстаноў вышэйшай адукацыі вобласці. Да дыялогу былі запрошаны і студэнты, якіх хочуць уцягнуць у аналітычную дзейнасць.
Як адзначыў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў, супрацоўніцтва з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы ўжо ідзе на працягу некалькіх гадоў і рэалізуецца вельмі паспяхова.
- Цяпер мы хочам выйсці на новы ўзровень узаемаадносін і прыцягнуць акрамя прафесарска-выкладчыцкага складу да супрацоўніцтва і студэнтаў, – распавёў Алег Макараў. - Важна, каб моладзь брала ўдзел у аналітыцы высокага ўзроўню. Плануецца стварэнне міжвузаўскай супольнасці або клуба, дзе студэнты змогуць пазнаёміцца з працай інстытута і паспрабаваць свае сілы ў аналітычнай дзейнасці. Нам пакуль складана сказаць, што ў выніку атрымаецца, але мы дакладна ведаем, што за моладдзю будучыня і яе трэба актыўна прыцягваць да самых розных працэсаў, у тым ліку і аналітычных.
Важнасць аналітычнай дзейнасці падкрэсліла і рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Яна адзначыла, што на сучасным этапе развіцця дзяржавы ўжо не так важна ўладанне інфармацыяй, бо яна сама па сабе без аналізу не мае гэтак вялікай вагі.
- Неабходна не проста валодаць інфармацыяй, трэба разумець, што з ёй рабіць. Важна крытычна яе асэнсоўваць. Таму не выпадкова Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў называюць сучаснай фабрыкай думкі, - адзначыла Ірына Кітурка.
Удзельнікі семінара разгледзелі ролю экспертнага аналітычнага пула і вышэйшых навучальных у забеспячэнні стабільнасці дзяржавы, а таксама вызначылі перспектывы сумеснага БІСД і ўстаноў вышэйшай адукацыі Гродзеншчыны, у тым ліку і ў студэнцкім асяроддзі.