Праграма другога дня дакладна не дала сумаваць марафонцам! З раніцы да вечара час канкурсантаў распісаны па гадзінах. Толькі паспявай на выпрабаванні!
Спаборны дзень пачаўся са "Свабоднага творчага конкурсу", дзе ўдзельнікі прэзентавалі свае нумары на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Каманды ўклалі душу і сэрцы ў пастаноўкі. Моладзь танчыла, спявала, дэманстравала тэатральныя замалёўкі.
У праграме другога дня марафона таксама былі ваенна-спартыўныя мерапрыемствы пад назвай "Да абароны айчыны гатовы!", якія праходзілі на базе ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Рабяты спаборнічалі ў конкурсах "Трапны стралок", "Кідальнік" і "Тактычная стральба", а таксама ў ваенна-спартыўнай эстафеце "Да абароны Айчыны гатовы!".
Свае навыкі публічна адстойваць меркаванне ўдзельнікі прадэманстравалі ў конкурсе дэбатаў, які прадугледжвае арганізацыю дыскусій на актуальныя тэмы, у якой каманды "за" і "супраць" вылучаюць аргументы і контраргументы з нагоды прапанаванага кейса. Удзельнікаў конкурсу падзялілі на дзве групы: вышэйшую навучальную ўстанову і сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову. Студэнтам вышэйшых навучальных устаноў была прапанавана наступная тэма: «Трэба зрабіць больш жорсткімі меры за спісванне на іспытах. Студэнт, злоўлены са шпаргалкай на іспыце больш за адзін раз, павінен быць адлічаны без права навучання ў любой іншай ВНУ». Навучэнцы каледжаў дыскутавалі на тэму: «Рэстараны хуткага харчавання прыносяць больш шкоды, чым карысці. Іх трэба забараніць». У аўдыторыях разгарнуліся сапраўды гарачыя дыскусіі.
Учора і сёння рабяты пяклі хлеб і майстравалі шпакоўні. Вынікам іх працы стала ўрачыстая прэзентацыя. Удзельнікі дэманстравалі свае працы членам журы, а ім было вельмі няпроста з 18-ці раскошных караваяў і незвычайных шпакоўняў выбраць пераможцаў. На ўрачыстай цырымоніі марафонцаў прывіталі прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Патрыёты Беларусі", якія пажадалі ўдзельнікам удачы і перамогі.
Завершыцца другі дзень марафону конкурсам "Творчая прэзентацыя ўстановы адукацыі".
Сачыце за падзеямі марафону ў афіцыйных акаўнтах сацыяльных сетак.