Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта з самай раніцы далучыліся да цырымоніі ўскладання кветак да помніка воінам-вызваліцелям горада Гродна ў парку імя Жылібера. А потым прынялі ўдзел у гарадскім урачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі.
Пасля асноўных урачыстых мерапрыемстваў купалаўцы запрасілі ўдзельнікаў свята далучыцца да працы іх інтэрактыўных пляцовак.
Студэнты педагагічнага факультэта і курсанты ваеннага факультэта разгарнулі тэматычную інтэрактыўную зону "Салют, Перамога!", у рамках якой працавала пляцоўка "Салдацкі прывал", курсанты прэзентавалі дзейнасць ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта, а студэнты-валанцёры, будучыя педагогі, правялі забаўляльную праграму для маленькіх удзельнікаў свята.
Творчыя калектывы ўніверсітэта паўдзельнічалі таксама ў вялікай канцэртнай праграме, падрыхтаванай для гараджан да Дня Перамогі.