У адпаведнасці з загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2023 № 110 пры ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» пачаў працу савет па абароне дысертацый да 02.14.03 на суісканне вучонай ступені кандыдата навук па спецыяльнасці 24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры па гістарычных і філасофскіх навуках.
Старшынёй Савета прызначаны Кірвель Чэслаў Станіслававіч, доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык кафедры філасофіі; вучоным сакратаром – Белазоравіч Віктар Аляксандравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Тэрмін паўнамоцтваў Савета ўстаноўлены па 10.05.2026.