У Мінску адбыўся V Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus-2023.Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, гуманітарнага каледжа і Ваўкавыскага каледжаў Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у конкурсе па дзевяці кампетэнцыях. У рамках конкурснай праграмы прайшлі спаборніцтвы па 49 прафесійных кампетэнцыях.
Нашы хлопцы выдатна сябе паказалі! Яны спрабавалі свае сілы ў кампетэнцыях «Лабараторны хімічны аналіз» «Хлебапячэнне», «Фларыстыка», «Тэхналогія праектавання будынкаў (BIM)», «Электроніка», «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Музычная адукацыя», "Графічны дызайн". З 9 намінацый, у якіх прымалі ўдзел студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы і навучэнцы гуманітарнага і Ваўкавыскага каледжаў, заваявана пяць дыпломаў. Дыплом 1 ступені ў намінацыі «Музычная адукацыя» павучыла Аляксандра Сліж, навучэнка гуманітарнага каледжа. Дыплом 2 ступені ў намінацыі «Дашкольная адукацыя» заваявала Дар'я Слапік, навучэнка гуманітарнага каледжа, дыплом 2 ступені ў намінацыі «Графічны дызайн» у Дар'і Пералайко, навучэнскай гуманітарнага каледжа. Дыплом 3 ступені ў намінацыі «Хлебапячэнне» атрымала Кацярына Шаўцова, студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі. Дыплом 3 ступені ў намінацыі «Тэхналогія праектавання будынкаў (BIM)» заваявалі Анастасія Праснекевіч, студэнтка 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта і Павел Дарашкевіч, магістрант 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта
Ацэньвалі прафесійныя навыкі ўдзельнікаў каля 350 экспертаў, у ліку якіх былі і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта: старшы выкладчык кафедры хіміі і біятэхналогіі Алена Хілюта, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Людміла Улейчык, лабарант 1 катэгорыі кафедры батанікі Ірына Ерама, старшы выкладчык кафедры механікі і будаўнічых канструкцый Ян Навіцкі, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Юлія Булутава (галоўны эксперт), Валерый Ступакевіч, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій, Юлія Булутава (галоўны эксперт), Алена Пракопчык-Бяляўская (галоўны эксперт), Таццяна Гайдэль, Ірына Аскірка, Юлія Сідаровіч – выкладчыкі гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, Юлія Мацвейчык, выкладчык Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы».
Тры дні купалаўцы спаборнічалі на пляцоўках V Рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства ProfSkills Belarus 2023. Баталіі разгарнуліся на базе Мінскага футбольнага манежа і Фалькон Клуба. Разгарнуліся неабыякія жарсці ў мінскім футбольным манежы! Усё кіпела з самае раніцы-на выкананне заданняў канкурсантам давалася па 12-16 гадзін. За гэты час яны павінны былі не толькі правільна справіцца з задачай, але і прывесці сваё працоўнае месца ў парадак. Асабліва гарачая барацьба за перамогу была ў трэці дзень V Рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства ProfSkills Belarus 2023. Купалаўцы стойка вынесці ўсе выпрабаванні і паказалі сябе ва ўсёй красе! Віншуем!