Для забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту на перыяд падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў па хакеі на траве і цяжкай атлетыцы ў рамках II гульняў краін СНД 30 мая ў медыцынскім блоку студэнцкага інтэрната па адрасе Дубко, 20, адбыўся трэніровачны занятак для адпрацоўкі дзеянняў пры выяўленні халеры.
Занятак правялі медработнікі здраўпункта Купалаўскага ўніверсітэта і Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У вучэннях прынялі ўдзел урачы і сярэдні медыцынскі персанал горада Гродна і Гродзенскага раёна. Медыкі на практыцы адпрацавалі навыкі выяўлення, абследавання, эвакуацыі і шпіталізацыі пацыента з падазрэннем на халеру.
Спецыялісты прадэманстравалі ў рэжыме рэальнага часу ўвесь комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Удзельнікі вучэнняў адпрацавалі заключную дэзінфекцыю медблока, збор звестак аб кантактных асобах, абмежавальныя мерапрыемствы ў інтэрнаце. Экспертам выступіла ўрач-інфекцыяніст паліклініка №1 горада Гродна Марына Почабыт.
Дзеянні медработнікаў прызнаныя скаардынаванымі, дастатковымі, рытмічнымі. Гатоўнасць да працы ўсіх зацікаўленых службаў пры выяўленні ачага захворвання, які мае міжнароднае значэнне, забяспечана.