Сёння, 20 ліпеня, пачаўся прыём дакументаў у каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – Гуманітарным каледжы, Ваўкавыскім каледжы, Лідскім каледжы і Тэхналагічным каледжы.
У Гуманітарным каледжы сёлета абітурыентаў чакаюць на 5 спецыяльнасцей. Ваўкавыскі каледж ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на 7 спецыяльнасцей. Лідскі каледж адчыняе свае дзверы для абітурыентаў на 8 спецыяльнасцяў. У Тэхналагічным каледжы будуць рады бачыць на 10 спецыяльнасцях.
З 20 ліпеня па 3 жніўня неабходна падаць дакументы абітурыентам, якія плануюць паступаць пасля 9-га класа ў ССНУ на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі за кошт бюджэту, платную форму і тых, хто будзе здаваць уступныя іспыты.
Выпускнікам 11-х класаў або ўстаноў прафтэхадукацыі, якія паступаюць на вочную (дзённую, вячэрнюю), дыстанцыйную або завочную формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, неабходна прадаставіць дакументы з 20 ліпеня па 12 жніўня.
Адзначым, у краіне на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі прыём у 2023 годзе будуць ажыццяўляць 156 УССА – каледжаў, з іх 7 прыватнай формы ўласнасці і 37 іншых устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Усяго сёлета для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі плануецца прыняць 39,6 тысяч чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту-27,4 тысяч
Жадаем абітурыентам поспехаў у паступленні і выдатнага настрою!