У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 26 ліпеня пачаліся ўступныя выпрабаванні па 22 спецыяльнасцях дзённай, завочнай поўнай, завочнай скарочанай формаў атрымання вышэйшай адукацыі.
- Пры наяўнасці ўважлівай прычыны абітурыент можа здаць уступныя іспыты ў іншы дзень. Для гэтага неабходна звярнуцца ў прыёмную камісію з адпаведнай заявай і указаннем прычыны. Уступныя экзамены працягнуцца да 2 жніўня ўключна, − распавёў першы прарэктар Аляксандр Карэўскі.
Адзначым, што вынікі вусных іспытаў абвяшчаюцца адразу, а пісьмовых - размяшчаюцца на наступны дзень у асабістых лічбавых кабінетах абітурыентаў.