На факультэце Давузаўскай падрыхтоўкі арганізаваны падрыхтоўчыя курсы для замежных грамадзян.
Кожны год цікавасць замежных грамадзян да навучання ў Купалаўскім універсітэце расце. Для таго каб будучыя спецыялісты маглі з лёгкасцю камунікаваць і навучацца па абранай спецыяльнасці, факультэт Давузаўскай падрыхтоўкі арганізаваў курсы рускай мовы. Лілія Шумская, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі, распавяла, што на навучанне прыязджаюць прадстаўнікі з краін Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. У рамках факультэта Давузаўскай падрыхтоўкі яны вывучаюць рускую мову і тыя прадметы, якія ім спатрэбяцца ў працэсе далейшага навучання на абранай спецыяльнасці. На дадзены момант ва ўніверсітэце навучаецца 27 слухачоў падрыхтоўчага аддзялення і 36 слухачоў падрыхтоўчых курсаў. Варта адзначыць, што слухачы, якія валодаюць базавымі ведамі рускай мовы, могуць выбраць паглыбленае вывучэнне.
– На факультэце Давузаўскай падрыхтоўкі створаны ўсе ўмовы для таго, каб слухачы маглі атрымаць якасную адукацыю і ў далейшым паспяхова рэалізаваць сябе ў прафесіі. Нашы выкладчыкі выкарыстоўваюць усю матэрыяльна-тэхнічную базу ўніверсітэта, арганізоўваюць майстар – класы, экскурсіі, натурныя ўрокі, у рамках якіх актывізуецца разумовая дзейнасць слухачоў і адбываецца поўнае апусканне ў моўнае асяроддзе, - распавяла Лілія Шумская.
Слухачы ў працэсе навучання актыўна залучаюцца ў стварэнне навучальных і рэкламных відэафільмаў. З гэтымі працамі ў далейшым яны становяцца ўдзельнікамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Сёлета мы прынялі ўдзел у пяці конкурсах такога фармату і ў двух атрымалі перамогу. Усё гэта стварае спрыяльныя ўмовы для адаптацыі слухачоў да адукацыйнага асяроддзя ўніверсітэта.
Аджы Ндзі Джозэф, слухач курсаў рускай мовы для замежных грамадзян факультэта Давузаўскай падрыхтоўкі, прыехаў з Камеруна.
– Сёлета спраўдзілася мая мара, і ўжо амаль 7 месяцаў я з'яўляюся слухачом падрыхтоўчага аддзялення факультэта Давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Тут вучаць шанаваць тры рэчы-словы, час і магчымасці. Я выкарыстоўваю час з розумам, словы з пісьменнасцю, а магчымасці – творча, каб у далейшым стаць студэнтам Купалаўскага ўніверсітэта. Пасля здачы выніковых тэстаў на факультэце Давузаўскай падрыхтоўкі я хачу навучацца на факультэце эканомікі і кіравання, каб стаць прасунутым спецыялістам і адкрыць уласную справу ў Рэспубліцы Беларусь.
Шуй Цзіньцзюнь, слухач курсаў рускай мовы для замежных грамадзян факультэта Давузаўскай падрыхтоўкі, прыехала на навучанне з Кітая.
– Мне падабаецца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Дзякуючы курсам рускай мовы для замежных грамадзян на факультэце Давузаўскай падрыхтоўкі я не баюся размаўляць па-руску, выдатна разумею, што гавораць людзі ў грамадскім транспарце, а галоўнае – магу свабодна гаварыць па-руску, што вельмі важна ў маёй будучай прафесіі. Вывучайце рускую мову з вопытнымі выкладчыкамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і рэалізоўвайце свае мэты!