Сустрэча была арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Купалаўскі ўніверсітэт на сустрэчы прадставілі рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў.
У рамках сустрэчы адбыліся перамовы Купалаўскай дэлегацыі па пытаннях развіцця міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта і экспарту адукацыйных паслуг з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь у Туркменістане, Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, у Рэспубліцы Кенія і па сумяшчальніцтве ў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія, Рэспубліцы Уганда і Аб'яднанай Рэспубліцы Танзанія, Таджыкістан, Рэспубліцы Арменія, Рэспубліцы Узбекістан, Рэспубліцы Ірак, Рэспубліцы Зімбабвэ, Арабскай Рэспубліцы Егіпет і па сумяшчальніцтве ў Султанаце Аман, Алжыры, Судане, Рэспубліка Казахстан.