У Купалаўскім універсітэце ўнутраныя ўступныя выпрабаванні працягнуцца да 2 жніўня ўключна.
Сёння выпрабаванні праводзіліся на спецыяльна абсталяваных пляцоўках, дзе спартсмены праходзілі шэраг кантрольных практыкаванняў: бег на кароткія і доўгія дыстанцыі, кіданне мяча і іншыя. Нарматывы дазваляюць вызначыць наяўнасць спартыўнага патэнцыялу ў будучых студэнтаў і стварыць умовы для іх далейшага развіцця ў галіне спорту.
Вынікі выпрабаванняў ацэньваліся спецыялістамі па спартыўнай падрыхтоўцы, якія вызначаюць, наколькі добра спартсмены справіліся з тэстамі.