Сёння, 1 жніўня, на ваенным факультэце адбылася знамянальная падзея-прыбылі першакурснікі! Гэта было сапраўднае свята для ўсіх выкладчыкаў і старшакурснікаў, якія падзеляцца вопытам у ваеннай сферы з навабранцамі.
У ходзе правядзення пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі курсанты будуць вывучаць агульнавайсковыя дысцыпліны-агнявая падрыхтоўка, страявая падрыхтоўка, інжынерная падрыхтоўка, радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона, тактычная і фізічная падрыхтоўкі.
А ў хуткім часе іх чакае палявы выхад на Гожскі палігон, дзе на працягу двух тыдняў курсанты 1 курса будуць асвойваць ваенную навуку ў палявых умовах.
Першакурснікі ваеннага факультэта-гэта будучыя афіцэры, якія ўжо зараз рыхтуюцца да таго, каб стаць сапраўднымі абаронцамі Радзімы.