3 жніўня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка правёў сустрэчу з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. ГрДУ імя Янкі Купалы прадставіў сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» універсітэта Вадзім Гунько, які з'яўляецца старшынёй моладзевага парламента Гродзенскай вобласці.
Удзельнікамі сустрэчы сталі кіраўнікі структурных падраздзяленняў БРСМ з розных рэгіёнаў краіны, а таксама прадстаўнікі ВНУ ячэек. Сустрэча дала добрую магчымасць абмеркаваць бягучае становішча спраў у гэтай маладзёжнай арганізацыі, планы і перспектывы яе развіцця.
− Дадзеная сустрэча стала традыцыяй, мэтай якой з'яўляецца ўдасканаленне дзейнасці маладзёжнай арганізацыі на розных узроўнях. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта коратка спыніўся на праблемных пытаннях, якія былі вынесеныя на абмеркаванне. Адзначыў як станоўчыя, так і ключавыя аспекты нашай дзейнасці, якія патрабуюць павышанай увагі. Прыемна, што сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы і па выніку атрымалася знайсці шляхі вырашэння ў пытаннях паляпшэння дзейнасці арганізацыі на месцах, − падзяліўся сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзім Гунько.
Задачамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з'яўляецца выхаваць патрыёта, развіць пачуцці грамадзянскай адказнасці і любові да Радзімы. Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне заклікана, па-першае, арганізаваць сацыяльна-культурныя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцяў моладзі і яе забаўляльных інтарэсаў. Па-другое, падтрымаць маладых талентаў у розных галінах, уключаючы навуку, спорт, мастацтва і інавацыйныя распрацоўкі. Вектар работы арганізацыі накіраваны на развіццё міжнароднага супрацоўніцтва маладзёжных арганізацый і ўдзел у міжнародных праектах.