У спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі працягваюцца спаборніцтвы па кулявой стральбе ў рамках II Гульняў краін СНД. Тым часам студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Лізавета Цыдзік у камандным турніры заваявала серабро.
У першы дзень спаборніцтваў па кулявой стральбе былі разыграны медалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў міксце, беларуская пара Захар Сазонаў − Лізавета Цыдзік спынілася за крок ад подыума, заняўшы чацвёртае месца. Усе ўзнагароды ў гэтай дысцыпліне заваявалі прадстаўнікі Расіі.Данный вид спорта требует высокой концентрации, точности и умения контролировать свое дыхание и тело во время стрельбы.
Сёння, 7 жніўня, у фінальную васьмёрку ў асабістым заліку прабіліся тры прадстаўніцы Беларусі, але ніводнай з іх не ўдалося дабрацца да тройкі. Лізавета Цыдзік паказала 5-ы вынік. Затое ў камандным турніры адразу дзве беларускія зборныя зарабілі медалі. Лізавета Цыдзік, Дар'я Чупрыс і Ніколь Курылёнак (каманда «Беларусь-1») выйгралі срэбра, а «Беларусь-2» у складзе Аліны Мазоўкі, Аліны белай і Дана Пінчук заняла трэцяе месца.
Праграма спаборніцтваў працягнецца да 13 жніўня. Жадаем нашым спартсменам новых перамог!