Падтрымаем беларускіх спартсменаў на II гульнях СНД разам.
Для таго каб стаць удзельнікамі акцыі «Моладзь Беларусі насустрач спорту!» неабходна: зрабіць фота ці відэа на фоне спартыўнага аб'екта або з прадметамі, якія асацыююцца са спортам; дапоўніць іх яркімі пажаданнямі беларускім спартсменам; размясціць у сябе на старонках у сацыяльных сетках. Удзельнікі, не забудзьцеся паставіць спецыяльныя хештеги #навстречуспорту #БРСМ #МолодежьБеларуси #времяпобед #зазож #наспорте #2игрыснг #игрыснг #сильныйхарактер #яркаяигра #молодежьнавстречуиграм
Даведачна: у медальным заліку на сённяшні дзень Рэспубліка Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі: у скарбонцы нашай зборнай 27 залатых медалёў, 34 медалі срэбра і 61 бронза!
Мы ганарымся поспехамі нашых спартсменаў і жадаем ім новых перамог!