Гасцей сустрэла і пазнаёміла з гісторыяй Купалаўскага ўніверсітэта рэктар Ірына Кітурка.
Удзельнікі абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва за 2021-2022 гады, а таксама планы на бягучы і будучы гады, пытанні ўзаемадзеяння ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі, прамысловасці, навукі і адукацыі. Кіраўнікі беларускай і Расійскай дэлегацый адзначылі важнасць далейшага пашырэння двухбаковых сувязей па ўсім спектры сацыяльна-эканамічных і гуманітарных адносін.